FBReader Пра FBReaderJ be <p>Пра FBReader &FBReaderVersion;</p>

FBReader — чытальнік электронных кніг. FBReader падтрымлівае файлавыя фарматы ePub і fb2. Калі ласка, заўважце, што кнігі з абаронай кіраваньнем лічбавымі правамі (DRM) не падтрымліваюцца. Калі Вы маеце хоць-якія файлы падтрыманых фарматаў, проста зьмясьціце іх у тэчку «Books» на карце памяці. Кнігі будуць даступныя ў бібліятэцы. Сеткавая бібліятэка зьмяшчае велізарны набор электронных кніг, якія можна зладаваць бясплатна ці за плату.

Каб гартаць старонкі, праводзьце па экране гарызантальна ці карыстайце клявішы гучнасьці.

Дыялёг наладаў дазваляе Вам дапасаваць FBReader да вашага густу па колерах, шрыфтах, розных каталёгах, гартаньні старонак і іншым.

Мэню FBReader дазваляе Вам вандраваць па бібліятэках і кіраваць праграмай. Калі Вашая прылада ня мае апаратнай кнопкі Мэню, дакраніцеся да да ніжняй цэнтральнай часткі экрану для яго адчыненьня.

Прыемнага карыстаньня!

Зьвязаныя спасылкі

Больш інфармацыі пра FBReader ёсьць на нашым сайце.

Сачыце за намі ў twitter, каб ведаць пра новыя выпускі і зьвязаныя навіны.

Зрабіце ахвяраваньне, калі жадаеце падтрымаць распрацаваньне FBReader..

Пісаць аўтарам можна на электронны адрас.